Гродзенскія ваенныя ўручылі падарункі дзецям з прытулку — ВАЯР

Гродзенскія ваенныя ўручылі падарункі дзецям з прытулку

Гродзенскія ваенныя ўручылі падарункі дзецям з прытулку

Прадстаўнікі гродзенскіх Узброеных сіл павіншавалі выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку з навагоднімі святамі.



image001.jpg

У рамках Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі афіцэрскага сходу ўпраўлення Заходняга аператыўнага камандавання, службовыя асобы ваеннага камісарыята горада Гродна і Гродзенскага раёна, старшыня і актывісты ветэранскай арганізацыі Ленінскага раёна абласнога цэнтра Прынямоння пабывалі ў Гродзенскім дзяржаўным гарадскім сацыяльна-педагагічным цэнтры. Цацкі і салодкія наборы ваенныя ўручылі малышам, а дырэктару ўстановы Галіне Руткоўскай — падарункавыя сертыфікаты на набыццё неабходнага інвентара.

Выхаванцы прытулку шчыра і цёпла прынялі гасцей, падрыхтавалі для іх навагодні паказ, галоўнымі персанажамі казачнага сюжэта сталі Дзед Мароз са Снягуркай і прыгажуня-ёлка. А маленькі Рома з задавальненнем сеў на руках у намесніка камандуючага войскамі па ідэалагічнай рабоце — начальніка аддзела ідэалагічнай работы Заходняга аператыўнага камандавання палкоўніка Анатоля Булаўкi.

image002.jpg

— Калі я вырасту, таксама буду ваенным! — вырашыў малы. — Вялікі дзякуй за падарункі!

У акцыі прынялі ўдзел таксама намеснік старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Зоя Кулеша, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Кір’як, супрацоўнікі сілавых ведамстваў, працоўных калектываў, прафсаюзных і грамадскіх арганізацый, афіцэры і ветэраны Узброеных Сіл.

image003.jpg

Аляксандр СЯВЕНКА, фота аўтара

zviazda.by