Куда пошли служить шумилинские парни — ВАЯР

Куда пошли служить шумилинские парни

Куда пошли служить шумилинские парни

Ты ўжо салдат!
У халодную лістападаўскую раніцу мінулага чацвярга каля ваеннага камісарыята сабралася шмат людзей. Не трэба быць асабліва дагадлівым, каб зразумець – ідзе восеньская адпраўка прызыўнікоў у войскі.

– Сёння родныя праводзяць у войскі блізкіх сэрцу людзей. Зразумела, у іх душах вітае лёгкая трывога, – адзначае начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна АРВК Андрэй Собін. – Усіх цікавіць, у якіх умовах будуць служыць іх дзеці. Гэта для нас яны прызыўнікі, а для бацькоў – найперш дзеці. Таму падчас адпраўкі кожнаму з бацькоў даем памяткі з нумарамі тэлефонаў, па якіх яны ў выпадку неабходнасці могуць звярнуцца да службовых асоб – ад  раённага ваеннага камісара да Міністэрства абароны.

22 лістапада ў войскі адпраўлена 10 чалавек, большасць з іх будзе служыць у Віцебску, у гвардзейскай 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе…

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

www.shumilino.by