На Бярэзіншчыне праходзяць пасяджэнні прызыўной камісіі — ВАЯР

На Бярэзіншчыне праходзяць пасяджэнні прызыўной камісіі

На Бярэзіншчыне праходзяць пасяджэнні прызыўной камісіі

Восеньскі прызыў стартаваў у жніўні і завершыцца 30 лістапада. Менавіта да гэтага часу, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, маладое папаўненне павінна быць накіравана на ўкамплектаванне злучэнняў і часцей Узброеных Сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў. А пакуль час яшчэ ёсць, праходзяць пасяджэнні прызыўных камісій. Якія ж пытанні тут вырашаюцца? Восеньскі прызыў стартаваў у жніўні і завершыцца 30 лістапада. Менавіта да гэтага часу, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, маладое папаўненне павінна быць накіравана на ўкамплектаванне злучэнняў і часцей Узброеных Сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў. А пакуль час яшчэ ёсць, праходзяць пасяджэнні прызыўных камісій. Якія ж пытанні тут вырашаюцца? 

У склад прызыўной камісіі нашага раёна ўваходзяць начальнік абасобленай гру­пы Бярэзінскага і Чэрвеньскага райваенкамата Сяргей Уладзіміравіч Вярбіцкі, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Мікалай Мікалаевіч Аўтухоў, прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Барысаўна Ялоева і Тамара Васільеўна Чахоўская. Узначальвае камісію намеснік старшыні равыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі. Пратакол рашэнняў афармляе сакратар прызыўной камісіі Юлія Уладзіміраўна Арцёмчык.

На кожным пасяджэнні яны вывучаюць асабовыя справы прызыўнікоў. Іх па чарзе выклікаюць у залу пасяджэнняў райвыканкама. Напярэдадні хлопцы прайшлі медыцынскі агляд і па стане здароўя прызнаныя годнымі да службы ў арміі. “Як ставішся да службы?”, “Дзе хацеў бы яе праходзіць?”, “Ці маеш прэтэнзіі да заключэння медкамісіі?”, “Якая ў цябе спецыяльнасць?” ­ гэтыя і іншыя пытанні, а таксама разнастайныя заўвагі і карысныя парады гучаць пры размове з кожным юнаком.

Пётр Мельнік да арміі скончыў каледж у Барысаве, дзе атрымаў спецыяльнасць трактарыста і экскаватаршчыка, паспеў папрацаваць у сельгасфіліяле “Арэшкавічы”. Юнак на прызыўной камісіі прасіў накіраваць яго на службу ў Печы.

­ Хачу служыць на сучаснай баявой тэхніцы, а менавіта там вучаць на механікаў­вадзіцеляў, ­ гаварыў юнак членам прызыўной камісіі. ­ З трактарам я справіўся, думаю, і танк мне па плячы.

Аляксандр Саколін адправіцца служыць у 103 гвардзейскую асобную паветрана­дэсантную брыгаду. Дагэтуль ён паспеў атрымаць дыплом тэхніка­механіка ў Мар’інагорскім агратэхнічным каледжы.

­ Я сам хачу служыць у Віцебску, ­ прызнаецца юнак. ­ Аднавясковец там служыў ­ яму спадабалася. Мяркую пасля тэрміновай службы застацца служыць па кантракце, а можа, наогул, паступіць у Ваенную акадэмію. Аднак пакуль далёка не загадваю, трэба яшчэ паспытаць салдацкага хлеба!

Яўгеній Грузд набыў будаўнічую спецыяльнасць у Барысаўскім дзяржаўным будаўнічым ліцэі і ўжо некалькі месяцаў адпрацаваў на Барысаўскім малочным камбінаце. Перспектыва асвоіць танк юнака не палохае, ды і не выключае ён варыянт нясення службы па кантракце. Галоўнае для яго ­ атрымаць радасць ад новых заняткаў і цікавых сустрэч.

Вялікую цікавасць і жаданне праверыць свае ўласныя сілы вядуць на тэрміновую службу Аляксея Бабашава. Пабачыць яго ў радах навабранцаў было для многіх дзіўна. Аляксей скончыў факультэт радыё­фізікі БДУ па спецыяльнасці “аэракасмічныя радыёэлектронныя сістэмы і тэхналогіі”, працаваў сістэмным адміністратарам у кампаніі, займаўся ІТ­аўтсорсынгам, і ў хуткім часе будзе ў Печах асвойваць прафесію танкіста. На службу Аляксей адпраўляецца з добрым настроем і прыемным хваляваннем.

­ Мой прадзядуля ­ падпалкоўнік, штурман бамбардзіроўшчыка ў Вялікую Айчынную вайну, дзядуля ­ таксама падпалкоўнік, бацька – сяржант, які служыў камандзірам інжынерна­сапёрнага аддзялення ў групе савецкіх войскаў у Германіі. Ці магу падвесці іх гонар? ­ гаворыць Аляксей.

­ Пры вывучэнні асабовых спраў прызыўнікоў і вынясенні канчатковай рэзалюцыі камісія абавязкова ўлічвае іх пажаданні, зразумела, у адпаведнасці з катэгорыяй годнасці, маральна­дзелавымі якасцямі і з улікам патрэб воінскіх часцей у новым папаўненні, ­ тлумачыў Сяргей Уладзіміравіч Вярбіцкі. ­ Асаблівасцю бягучай прызыўной кампаніі з’яўляецца тое, што яна праводзіцца па новых правілах ­ змяніліся форма і парадак вывучэння і прызначэння прызыўнікоў. Цяпер будучыя абаронцы Айчыны праходзяць тэсціраванне. Яно заклікана вызначыць узровень інтэлектуальнага развіцця маладых людзей, іх нервова­псіхалагічную ўстойлівасць і наяўнасць прыкмет адхі­лення ў паводзінах.

Улічваючы атрыманыя вынікі і вынікі медыцынскага абследавання, спецыяльная праграма выдае рэкамендацыі па накіраванні прызыўніка ў той ці іншы род войск. Такім чынам, чалавечы фактар у прыняцці рашэння аб прызначэнні канкрэтнага навабранца зведзены да мінімуму. Праўда, гэта не датычыцца прэтэндэнтаў у Сілы спецыяльных аперацый, КДБ, Дзяржпагранкамітэт і МУС. Яны хоць і праходзяць тэсціраванне, але прадстаўнікі адпаведных воінскіх часцей паранейшаму адбіраюць іх у ваенкамаце. Права паставіць канчатковую кропку ў вырашэнні пытання прызначэння належыць ваенным камісарыятам.

Падчас прызыўной кампаніі павесткі з’явіцца ў Бярэзінскі райваенкамат атрымалі амаль 190 чалавек, большасць з іх прызнаны годнымі, астатнія атрымалі права на адтэрміноўку і залічаны ў запас. Згодна з планам бягучага прызыву, на тэрміновую службу адправяцца 40 чалавек.

Адпраўка навабранцаў у вайсковыя часці пачалася 15 лістапада.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

www.berezino.by.