Военнослужащие 1-го радиотехнического центра поздравили семью Шарипкиных с наступающими праздниками — ВАЯР

Военнослужащие 1-го радиотехнического центра поздравили семью Шарипкиных с наступающими праздниками

Военнослужащие 1-го радиотехнического центра поздравили семью Шарипкиных с наступающими праздниками

У апякунскай сям’і Сяргея і Ганны Шарыпкіных з Навасёлак, якая выхоўвае двух родных братоў і сястру, ваеннаслужачыя 1-га радыётэхнічнага цэнтра заўсёды жа­даныя госці. Гэтак жа шчыра іх сустракалі і на гэтым тыдні, калі вайскоўцы завіталі павінша­ваць бацькоў і дзетак з каляднымі і навагоднімі святамі ў рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

Па ўсім было відаць, што казачнага дэсанта малыя чакалі з нецярпеннем: выбеглі насустрач гасцям, як толькі тыя пераступілі парог хаты, гучна клікалі Дзядулю Мароза, які ўжо стары і па дарозе крыху адстаў. Затое колькі было радасных эмоцый, калі ён нарэшце з’явіўся! Дзіма і Ваня, а таксама ўнучок сямейнай пары Вадзім спецыяльна развучылі вершы да прыезду галоўнага казачнага персанажа, а Каця яшчэ і намалявала яго партрэт. Дзед Мароз абяцаў, што будзе захоўваць яго ў сваёй рэзідэнцыі.

«Дзякуй!», «Ваў!», «Я так чакаў гэту машынку!», «Мой верталёт свеціцца!» З такімі воклічамі дзеці атрымлівалі падарункі. Не менш захаплення выклікалі і сучасныя арэлі, якія ваеннаслужачыя падарылі для агульнага карыстання. Потым надышоў час карагодаў вакол ёлкі, навагодніх песень, загадак і сумеснага чаявання.

Сёлета стаць зімовымі чараўнікамі для навасёлкаўскіх дзяцей даручылі Сяргею Цеплякову, Ганне Кернер, Валерыю Авіну, Дзмітрыю Харчэні і Ягору Цвярдову. І яны ўжыліся ў вобразы на ўсе сто.

Вераніка Філановіч. Фота аўтара

http://www.postawy.by/