У традыцыйным мерапрыемстве ўдзельнічалі прызыўнікі, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў
Н.А. Аўсяннікава, ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў А.М. Петравец, ветэраны Узброеных Сіл, работнікі райкама БРСМ, ваеннаслужачыя брыгады, навучэнцы.
На пачатку ўшанавалі памяць Героя Савецкага Саюза Пятра Купрыянава. Для прызыўнікоў правялі экскурсію па часці і ў музеі транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь. На пляцы ўрачыста ўручылі павесткі прызыўнікам. Смачнай салдацкай кашай частавалі будучых салдат.





Падрабязнасці – у "Слуцкім краі".