У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі і народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Падрыхтавана выстава «Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові...» і экспазіцыя «Янка Брыль. З людзьмі і сам-насам».