Урачыстыя мерапрыемствы ў дзень прыняцця Ваеннай прысягі прайшлі ў ракетчыкаў і артылерыстаў Магілёўшчыны. Словы свяшчэннай клятвы прамовілі вайскоўцы 465 ракетнай, 336 рэактыўнай артылерыйскай і 51 гвардзейскай артылерыйскай брыгад.
З віншаваннямі перад салдатамі выступіў начальнік ракетных войскаў і артылерыі Ўзброеных Сіл - начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Ўзброеных Сіл генерал-маёр Генадзь Казлоўскі. Генадзь Мікалаевіч пажадаў абаронцам Айчыны шчасця, здароўя, поспехаў у службовай дзейнасці і бесперапыннага ўдасканалення ў справе засваення ратнай прафесіі.